Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык, Алена Стальбоўская, Ігар Жук, Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па зацвярджэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці на 2026-2030 гады, іншых рэгіянальных комплексаў, мерапрыемстваў, дзяржпраграм.
– Эканамічнае развіццё рэгіёна мае прамое значэнне для сацыяльнага развіцця і дабрабыту насельніцтва. Падобны тэзіс абазначаны адной з канчатковых мэт разгледжанай на пасяджэнні праграмы. У яе аснову ляглі ў тым ліку палажэнні, якія былі вызначаны ў час прыняцця Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на Усебеларускім народным сходзе. Галоўны прыярытэт – паляпшэнне якасці жыцця людзей, які ўключае шэсць кірункаў. У рамках гэтай мэты належыць рэалізаваць маштабную задачу па стварэнні роўных магчымасцяў, занятасці і якасці жыцця ў кожным рэгіёне. Важнейшым складальнікам гэтай мэты стане далейшая пабудова высокавытворчага аграпрамысловага комплексу, – падкрэсліў сенатар Павел Ашурык.

– Адзін з напрамкаў – развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы прадугледжвае атрыманне моладдзю адукацыі, якая адпавядае бягучым запытам рынку працы і патрэбам эканомікі. Асаблівая ўвага будзе, безумоўна, нададзена патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, – адзначыла парламентарый Алена Стальбоўская.
– Стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця, павышэнне даступнасці жылля – мэта другога кірунка. У рэгіёне мяркуецца пабудаваць каля двух мільёнаў метраў квадратных жылля, з іх больш за 580 тысяч – для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Таксама ён уключае ў сябе паляпшэнне эфектыўнасці і надзейнасці функцыянавання жыллёва-камунальных сістэм, якасці жыллёва-камунальных паслуг. Будзе капітальна адрамантавана каля 1,5 мільёна метраў квадратных жылога шматкватэрнага фонду і больш за 500 прыдамавых тэрыторый, прадоўжацца работы па рамонце і ўтрыманні як рэспубліканскіх, так і мясцовых дарог, – абазначыў сенатар Андрэй Жамойда.

– Асаблівы акцэнт – на дэмаграфічную бяспеку, захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя і падтрымку сям’і. У рамках дадзеных мерапрыемстваў прадугледжваецца павышэнне нараджальнасці і ўмацаванне інстытута сям’і. У сферы аховы здароўя будзе забяспечана аказанне якаснай медыцынскай дапамогі ў неабходным аб’ёме кожнаму незалежна ад месца жыхарства. Асаблівая ўвага будзе нададзена інфраструктурнаму развіццю. Завершыцца будаўніцтва новай бальніцы ў Гродне, рэканструкцыя абласнога цэнтра “Фтызіятрыя”, бальніцы ў Навагрудку і іншых медустановаў, – дапоўніў сенатар Ігар Жук.
– Сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці на 2026-2030 гады – пераход да новай якасці жыцця кожнага жыхара рэгіёна. Гэты праграмны дакумент вызначае вектар работы дзяржаўных органаў і парламентарыяў на бліжэйшыя пяць гадоў, – падкрэслілі сенатары.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga