Супрацоўнікі Дзятлаўскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра правялі сустрэчы з навучэнцамі 9-11 класаў cярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы і гімназіі № 1.

Школьнікам прэзентавалі турыстычны патэнцыял Дзятлаўскага раёна, расказалі аб знакавых гістарычных аб’ектах і сучасных магчымасцях для падарожжаў па малой радзіме. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала дэманстрацыя працы аўдыягіда. Многія прызналі, што вандроўка па гістарычных мясцінах з такім лічбавым памочнікам можа быць у тысячы разоў цікавейшай, чым проста чытанне падручніка.

Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала будучыня саміх школьнікаў, так як для навучэнцаў выпускных класаў пытанне “кім стаць?” стаіць асабліва востра. Прадстаўнікі турінфацэнтра расказалі, дзе ў Гродзенскай вобласці можна атрымаць прафесію спецыяліста па турызме, і патлумачылі, што гэты напрамак – не проста работа, а магчымасць ператварыць любоў да падарожжаў і роднага краю ў любімую справу жыцця.

Сустрэчы прайшлі ў фармаце жывога адкрытага дыялогу: і навучэнцы, і педагогі задавалі мноства пытанняў – ад спецыфікі навучання да перспектыў развіцця турыстычнай галіны ў краіне.

Магчыма, пройдзе зусім няшмат часу, і сённяшнія школьнікі стануць тымі, хто будзе ствараць новыя маршруты, сустракаць гасцей і далей развіваць турызм на Дзятлаўшчыне.

Наталля ТАМАШОВА,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Аб перавозках пасажыраў
7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
Бруцеллез. Что это такое?

Похожие публикации