Ёлка – самы галоўны атрыбут Новага года. Але не варта забываць, што навагодняе дрэва павінна быць не толькі прыгожым, але і бяспечным.

Пры цяперашнім багатым выбары святочнай ілюмінацыі – электрычных гірляндаў, светлавых ланцужкоў, шнуроў, якія свецяцца, вулічных расцяжак – дастаткова востра паўстае пытанне аб тым, якую, з пункта гледжання электрабяспекі, гірлянду выбраць для навагодняга свята. Пры яе набыцці ўважліва вывучыце ўпакоўку. На ёй павінны быць указаны фірма-вытворца, назва вырабу, яго прызначэнне (напрыклад, для інтэр’еру, вулічная гірлянда, ёлачная і г. д.), на якую магутнасць і якое напружанне яна разлічана. У кожнай упакоўцы павінна быць інструкцыя на рускай мове. Азнаёмцеся са спецыяльны ярлычкком на шнуры каля вілкі, які ўтрымлівае інфармацыю аб тыпе гірлянды, фірме-вытворцы, напружанні сеткі, агульнай магутнасці гірлянды.

Папрасіце прадаўца паказаць сертыфікат. Ён павінен быць выдадзены на тую ж фірму, якая ўказана на ярлычку і ўпакоўцы, на ім – спасылка на пажарны сертыфікат. Без яго гірлянда падыходзіць толькі для ўпрыгожвання інтэр’еру, але не для ёлкі. У вулічных гірляндаў лямпы ўстаўлены ў патроны са спецыяльнымі ўшчыльняльнікамі, якія абараняюць іх ад пылу і вільгаці. Калі адаптар для вулічных гірлянд не абаронены ад вільгаці, ён павінен знаходзіцца ў памяшканні і мець доўгі далучальны шнур. Калі ваша гірлянда міргае і “спявае”, у яе сертыфікаце павінна быць спасылка на пратакол па электрамагнітнай сумяшчальнасці.

Электрычныя гірлянды трэба трымаць далей ад хатніх жывёл, адкрытага агню, электранагравальных прыбораў. Дзеці не павінны мець доступ да кантролераў (блокаў кіравання працай электрагірлянды), правадоў і разетак.

Ілюмінацыя ёлкі павінна быць зманціравана трывала, надзейна і з захаваннем патрабаванняў правілаў электрабяспекі. Пры няспраўнасці ёлачнага асвятлення (моцнае награванне правадоў, мігаценне лямпачак, іскры) ілюмінацыя павінна быць неадкладна адключана і не ўключацца да высвятлення няспраўнасцяў і іх выпраўлення.

Пры выкананні гэтых правіл вашы навагоднія канікулы не будуць азмрочаныя кароткімі замыканнямі ў электраправодцы і электратраўмамі. Жадаем вам цудоўнага, вясёлага, бесклапотнага, а галоўнае, бяспечнага адпачынку ў навагоднія святы.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай раённай энергагазіспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации