Напярэдадні прафесійнага свята ў калектыве Дзятлаўскага ДРБУ-119 прайшоў урачысты сход з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка.


Начальнік ДРБУ-119 Віталій Балтрушка агучыў вынікі работы і павіншаваў калег з надыходзячым Днём аўтамабіліста і дарожніка.


Дзмітрый Расціслававіч падзякаваў работнікам дарожнай галіны за выніковую працу і высокі прафесіяналізм:
– Ваша работа – аснова жыццезабеспячэння гарадоў і пасёлкаў, залог бяспекі і камфорту людзей. Кожны кіламетр адрамантаванай дарогі, кожны новы аўтобусны прыпынак – вынік вашай складанай, адказнай і, без перабольшання, стратэгічна важнай дзейнасці. Сучаснае грамадства прад’яўляе да дарожнай гаспадаркі высокія патрабаванні, і вы дастойна спраўляецеся са сваёй задачай. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адданасці справе паляпшаецца транспартная сувязь паміж населенымі пунктамі, а паездкі становяцца больш бяспечнымі і зручнымі. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў шчыра віншую вас з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага цяпла і невычэрпнай энергіі, мірнага неба над нашай Беларуссю.


Ён уручыў заслужаныя ўзнагароды работнікам дарожнай галіны. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама адзначаны вадзіцель аўтамабіля Анатоль Васюкевіч; падзячным лістом старшыні райвыканкама – машыніст змяшальніка асфальтабетону Сяргей Піваварчык, грахатоўшчык Генадзь Марцінчык; Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – вадзіцель пагрузчыка Валерый Ганчар; падзячным лістом старшыні раённага Савета дэпутатаў – бухгалтар Святлана Сарока, вадзіцель аўтамабіля Віктар Логін.





Ганаровай граматай КУП “Гроднааблдарбуд” узнагароджаны прараб асфальтабетоннага завода Дзмітрый Ярмаловіч.

Да віншаванняў далучылася старшыня прафсаюза ДРБУ-119 Таццяна Пазнякова, якая ўручыла калегам прафсаюзныя ўзнагароды.







Да прафесійнага свята работнікі ДРБУ-119 атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.



Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае