Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.

Практычнае мерапрыемства па адпрацоўцы алгарытма дзеянняў у надзвычайнай сітуацыі адбылося для работнікаў спартыўных установаў раёна. Увага была засяроджана на пытаннях аказання першай медыцынскай дапамогі, эвакуацыйных дзеянняў пры пажары, хімічным забруджванні, пагрозе выбуху, супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці балельшчыкаў. Гэта вучэбная трэніроўка для праверкі гатоўнасці персаналу да хуткай эвакуацыі і правільных паводзін пры здарэнні. Галоўны вораг у любой надзвычайнай сітуацыі –  гэта паніка. Каб пазбегнуць яе, неабходна валодаць дастатковым запасам ведаў і пэўнымі навыкамі.

На пачатку мерапрыемства галоўную задачу абазначыў загадчык сектара спорту райвыканкама Дзмітрый Ёда:

–  Мэта занятку – выпрацоўка навыкаў і здольнасці самастойна, хутка і беспамылкова арыентавацца ў сітуацыі пры ўзнікненні пагрозы надзвычайнай сітуацыі, вызначаць правільны кірунак дзеянняў па выратаванні дзяцей ва ўмовах вострага дэфіцыту часу, навучанне парадку і правілам узаемадзеяння персаналу аб’екта з падраздзяленнямі МНС і  АУС,  медыцынскім персаналам.

Практычныя навыкі па аказанні першай медыцынскай дапамогі  абазначыў фельчар даўрачэбнага кабінета Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Макарчык. Расказаў прысутным, як правільна накласці жгут пры крывацёках, аказаць дапамогу пры страце прытомнасці, дзейнічаць, калі выяўлены пералом канечнасцей і патрэбна стварыць умовы пацярпеламу да прыезду хуткай дапамогі, а таксама абязболіць участкі пры тэрмічных апёках і абмаражэннях. На практыцы работнікі спартыўных установаў убачылі і пачулі  парады, як правільна зрабіць штучнае дыханне і масаж сэрца, каб аказаць своечасовую дапамогу і тым самым выратаваць жыццё чалавеку. Нагадалі і аб тым, што абавязкова неабходна пераправяраць састаў медыцынскай аптэчкі і трымаць яе ў патрэбным стане.

Начальнік аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама Руслан Лаўрэнцьеў абазначыў асноўныя моманты, якія могуць узнікнуць пры правядзенні масавых спартыўных мерапрыемстваў, заклікаў кожнага дапамагаць супрацоўнікам міліцыі  ў вызначэнні канфліктна настроеных балельшчыкаў, пры выяўленні старонніх і падазроных прадметаў на тэрыторыі аб’екта. Даў парады, як дзейнічаць у выпадку экстрэмальнай сітуацыі.

З мэтай падтрымання гатоўнасці работнікаў да дзеянняў пры надзвычайнай сітуацыі, адпрацоўкі эфектыўнай эвакуацыі з будынка пры пажары ці іншага здарэння быў праведзены практычны занятак намеснікам начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргеем Кухарчыкам. Ён нагадаў аб абавязковай неабходнасці выканання правіл пажарнай бяспекі кожным на рабочым месцы, паказаў, як вывесці людзей з месца экстраннай эвакуацыі, а таксама спыніўся на асноўных недахопах і парушэннях у дзеяннях дарослых і дзяцей у такой сітуацыі.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации