У час чарговага візіту на Дзятлаўшчыну член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда праверыў цэны і асартымент тавараў у гандлёвых аб’ектах у сельскай мясцовасці.

У ліку іх сенатар наведаў магазін “Родны Кут” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства ў аграгарадку Раклевічы.

Андрэй Пятровіч праверыў цэны, тэрміны прыдатнасці прадукцыі, пагутарыў з загадчыцай магазіна пра пастаўшчыкоў прадукцыі і асартыментны пералік. Таксама парламентарый пацікавіўся ў пакупнікоў, ці ўсё іх задавальняе ў рабоце магазіна, на што атрымаў станоўчы адказ.

– Як адзначала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, маніторынг цэн – адна з ключавых задач сенатараў, ён заўсёды знаходзіцца на дзяржаўным кантролі. Гэта пытанне не губляе сваёй актуальнасці: у магазінах павінны быць дакладна вывераны не толькі цэны, але і асартымент, – падкрэсліў Андрэй Жамойда. – Вельмі важна, каб кожны чалавек меў доступ да якасных прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці па разумных цэнах, паколькі гэта не толькі ўплывае на ўзровень жыцця, але і служыць асновай для сацыяльнай стабільнасці, з’яўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на павышэнне дабрабыту насельніцтва.

Па завяршэнні маніторынгу ён сустрэўся з намеснікам старшыні райвыканкама Вольгай Жэлезоўскай, якая курыруе ў тым ліку сферу гандлю, разам яны абмеркавалі работу гандлёвых стацыянарных аб’ектаў Дзятлаўшчыны, удзел прыватных прадпрымальнікаў і аўтамагазінаў у гандлёвым абслугоўванні насельніцтва раёна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА