З нагоды 575-годдзя горад Дзятлава 12 верасня сустрэў навукова-практычную канферэнцыю “Дзятлава і дзятлаўскі край: гісторыка-культурная спадчына”.

Святочная сустрэча стала вынікам плённага ўзаемадзеяння Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які ўзначальвае наш вядомы зямляк Вадзім Лакіза, і раённага выканаўчага камітэта.

Падзея сабрала на адной пляцоўцы прадстаўнікоў НАН Беларусі, вышэйшых навучальных установаў нашай рэспублікі, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў грамадскасці і працоўных калектываў, навучэнцаў установаў адукацыі.

У цэнтры культуры і народнай творчасці гасцей сустрэлі духмяным караваем.

Дырэктар Дзятлаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская праз выставу макетаў старой забудовы райцэнтра і гістарычных аб’ектаў раёна нагадала, чым адметны наш горад і якія архітэктурныя стылі можна сустрэць на Дзятлаўшчыне.

– Дзятлаву і нашаму раёну ёсць чым ганарыцца, – павітаў удзельнікаў канферэнцыі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Гісторыя – тэма, якая не старэе, і нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў у ёй яшчэ сустракаюцца белыя плямы. Я рады, што аб’ектам для вашай навуковай работы і пляцоўкай для знаёмства з яе вынікамі стаў горад Дзятлава і Дзятлаўскі раён. Гэта ўнікальныя мясціны, якія найперш славяцца сваімі людзьмі. Мы ганарымся тымі, хто жыве і працуе ў раёне і ўраджэнцамі дзятлаўскай зямлі, якія прадстаўляюць яе ў розных галінах навукі і эканомікі краіны. У саставе дэлегацыі ёсць наш вядомы зямляк Аляксандр Лакотка, чыё імя залатымі літарамі ўпісана ў летапіс раёна. Дзякую навукоўцам Інстытута гісторыі і ўсім гасцям. Жадаю далейшай выніковай творчай працы і наватарскіх ідэй.    

Ганаровымі граматамі райвыканкама Андрэй Садоўскі ўзнагародзіў загадчыка сектара навукова-інфармацыйнай работы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Рагнеду Аляхновіч, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, акадэміка НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, доктара архітэктуры, прафесара Аляксандра Лакотку, дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук Станіслава Юрэцкага.

Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў уручыў яго старшыня Аляксандр Бараноўскі. Імі адзначаны дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Лакіза, загадчык аддзела гісторыі Беларусі IX-XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Доўнар.

– Мы жывём у год 80-годдзя Вялікай Перамогі, – адзначыў у час прэзентацыі манаграфіі “За мужнасць і стойкасць: населеныя пункты Беларусі, узнагароджаныя вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” Вадзім Лакіза. – Вымпеламі адзначаны ўжо 42 населеныя пункты нашай краіны. Іх заслужыў кожны, хто адстойваў мір і свабоду, дачыненне да іх маюць і спецыялісты ў гэтай зале, якія нясуць гістарычную праўду і праводзяць навуковыя даследаванні.

Вадзім Леанідавіч спыніўся на асноўных задачах дзяржаўнай гістарычнай палітыкі, сярод якіх значную ролю іграе захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктурных аб’ектаў краіны і помнікаў, расказаў аб навінках літаратуры, якія папулярызуюць беларускую гісторыю і культуру, раскрываюць нашу мінуўшчыну, будзяць патрыятычныя пачуцці.

Ганаровымі граматамі Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза ўзнагародзіў Андрэя Садоўскага і Аляксандра Бараноўскага, таксама ўручыў граматы і сертыфікаты інстытута.

Удзельнікаў канферэнцыі павітала намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Вольга Юшкевіч, яна таксама ўручыла ўзнагароды аддзялення.

Прыемнымі ўспамінамі аб малой радзіме і роднай вёсцы Кузьмічы з прысутнымі падзяліўся акадэмік Аляксандр Лакотка. Ён перадаў у падарунак Дзятлаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею свае акварэльныя і графічныя работы.

Праграму канферэнцыі прадоўжыла пленарнае пасяджэнне, у час якога навукоўцы дзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў. Удзельнікі форуму пачулі шмат цікавага аб археалагічным комплексе Саннікі, маёнтку ў Дзятлаве ў пачатку XVII стагоддзя, даведаліся, дзе на Дзятлаўшчыне знаходзіўся “балцкі востраў”, былі прыведзены новыя жахлівыя факты генацыду ў нашым і суседніх раёнах, прагучала шмат іншай гістарычнай інфармацыі.

Другая частка канферэнцыі была прысвечана рабоце ў дзвюх секцыях: “Звязаныя лёсам з Дзятлаўскай зямлёю. Турыстычны і этнаграфічны патэнцыял краю” і “Дзятлаўскі край у святле археалагічных крыніц. Гісторыя Дзятлаўскага раёна”.

Напрыканцы форуму гасцей запрасілі на экскурсію, у час якой яны ўсклалі кветкі да помніка Іосіфу Філідовічу, наведалі праваслаўныя храмы горада.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации