Зусім нядаўна Дзятлаўшчына адзначыла раённыя “Дажынкі”, у час якіх хлебаробы атрымлівалі заслужаныя ўзнагароды, а дзеці збіралі салодкі ўраджай.

Каб аднавіць прыемныя ўспаміны аб свяце, было вырашана зрабіць сюрпрыз самаму юнаму ўдзельніку дзіцячага мерапрыемства, якім аказаўся дзятлаўчанін Рэнат Кець, які быў там разам са сваімі бацькамі Юліяй і Яраславам. Тады хлопчык не наважыўся лавіць цукеркі з камбайна разам са старэйшай дзетварой, аднак без падарунка не застаўся.

Каб уручыць салодкі куфэрак ад аргкамітэта мерапрыемства і райвыканкама, у дом сям’і Кецяў адправіліся казачны Кот і кіраўнік узорнага тэатра лялек “Лялькі для ўсіх” Іван Каско.

Падарунак і коцік Рэнату вельмі спадабаліся, а яго бацькі падзякавалі арганізатарам за такую прыемную нечаканасць.

– Мы прыйшлі на свята ўсёй сям’ёй, бо было цікава паглядзець на такое відовішча, – расказвае мама Юлія. – Рэнат любіць цукеркі, а яшчэ больш – вялікую тэхніку, такую, як камбайн. Ён з цікаўнасцю назіраў, як адтуль сыплюцца цукеркі ў рукі дзецям. Свята працаўнікоў сяла было разнастайным і насычаным, мы добра бавілі час.

– Дзякуй вялікі за такі нечаканы і прыемны падарунак, – дадае тата Яраслаў. – Будзем з радасцю і далей усёй сям’ёй наведваць раённыя мерапрыемствы.  

Наталля АВЯРЧУК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации