Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні Дзятлаўская раённая бібліятэка традыцыйна адчыняе свае дзверы для самых юных і дапытлівых гасцей, збіраючы вакол сябе новых сяброў.

У бібліятэцы было асабліва гаманліва і святочна: у госці да кніг завіталі першакласнікі гімназіі № 1 горада Дзятлава. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі для іх крэатыў-экскурсію “Бібліятэка – чароўнае месца, дзе кнігам не сумна, дзе ўсім цікава”. З першых хвілін дзеці трапілі ў атмасферу казкі і цудаў. Сапраўдным сюрпрызам для юных гімназістаў стала з’яўленне казачнай госці – Бабы Ягі. Разам з бібліятэкарам яны паказалі дзецям, што кнігі ўмеюць размаўляць і дарыць сапраўднае чараўніцтва. Кульмінацыяй сустрэчы стала акцыя “А я цяпер чытач”. Кожны маленькі госць адчуў сябе дарослым і важным наведвальнікам, бо цяпер у іх ёсць асаблівы статус – чытача. Напрыканцы сустрэчы дзеці паабяцалі беражліва ставіцца да кніг і часта прыходзіць у госці па новыя гісторыі.

Святлана МАГЕРА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga