Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэта самае маладое дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь, заснаванае ў чэрвені 2021 года, а выбраная для яго дата 17 верасня – гістарычна абумоўленая і глыбока сімвалічная.
У гэты дзень у 1939 годзе адбылося ўз’яднанне падзеленых заходніх і ўсходніх земляў Беларусі. Адноўленае больш за восемдзесят гадоў таму адзінства адлюстроўвае факт гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа. Менавіта гэта падзея дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны і заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці.
Сёння дата 17 верасня набыла новую каштоўнасць: яна падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, самадастатковасць беларускай нацыі, агульнасць духоўна-маральных арыенціраў і памкненняў беларусаў. Дзень народнага адзінства з’яўляецца сімвалам нашай згуртаванасці і вернасці роднай зямлі. Цяпер непарушныя каштоўнасці – патрыятызм, павага да гісторыі і адказнасць за будучыню роднай краіны дапамагаюць нам пераадольваць выклікі сучаснасці, умацоўваць нашу дзяржаўнасць, робяць нас мацнейшымі, служаць крыніцай натхнення і стваральнасці.
Ад усёй душы віншую вас са святам, жадаю поспехаў і ўпэўненасці ва ўсіх справах і пачынаннях, моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Андрэй ЖАМОЙДА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga