Пад такой назвай напярэдадні свята Дня народнага адзінства ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў патрыятычны час. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары горада.


– Гэты дзень – сімвал згуртаванасці, незалежнасці і суверэнітэту, узаемаразумення і агульнага лёсу беларускага народа, які забяспечвае краіне дабрабыт і росквіт, – адзначылі вядучыя мерапрыемства. – 17 верасня 1939 года – дата, калі Заходняя і Усходняя Беларусь зноў сталі адзіным цэлым. Гэта падзея стала асновай для свята. Устанаўленне Дня народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Яны расказалі прысутным аб значнасці тых далёкіх падзей, у выніку якіх беларусы сталі адзіным народам, які валодае ўласнай зямлёй і перспектывай развіцця.

– Менавіта сумеснымі намаганнямі мы павінны беражліва захоўваць і перадаваць нашчадкам памяць пра вялікія здзяйсненні пакалення пераможцаў, кожны з нас абавязаны жыць і працаваць так, каб наша дзяржава з кожным годам станавілася больш утульнай, камфортнай і багатай.

Мы ўпэўнены: трэба берагчы сваю зямлю, быць адзінай нацыяй, згуртаванай і моцнай. Усе разам мы можам многае зрабіць, – гучала лейтматывам сустрэчы.

Напрыканцы ўдзельнікі патрыятычнага часу адказалі на пытанні віктарыны, дзе таксама паказалі адзінства поглядаў, намераў і спраў. І зразумела, агульнае фота, усе разам, са шчаслівымі ўсмешкамі і ўпэўненасцю ў шчаслівым заўтра.


Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае