Віншую вас і ўсіх жыхароў Дзятлаўскага раёна з пачаткам новага навучальнага года!
Дзень ведаў – свята асаблівае і блізкае кожнаму, калі маленькія і юныя грамадзяне нашай краіны ўступаюць на цяжкую, але вельмі цікавую, поўную новых адкрыццяў дарогу. Якіх бы вышыняў ні дасягаў чалавек, шлях да іх пачынаецца першага верасня.
Жадаю, каб гэты вераснёўскі дзень стаў для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ўпершыню сядуць за школьныя парты, добрым стартам у свет ведаў; для школьнікаў і студэнтаў – яшчэ адной прыступкай лесвіцы, якая вядзе да поспеху; для педагогаў – пачаткам новага палёту творчасці, пошуку, працы і мудрасці.
Дарагія навучэнцы! Не забывайце, што веды – гэта ваша будучыня, дарога ў вялікае жыццё. Яны дадуць магчымасць стаць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі роднай Беларусі. Хачу пажадаць настойлівасці і поспехаў у вучобе, выдатных адзнак, верных сяброў, цікавага і насычанага жыцця ў надыходзячым навучальным годзе.
Андрэй ЖАМОЙДА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў