5 жніўня ў памяшканні раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

Да сенатара звярнуўся жыхар райцэнтра з пытаннем аб ходзе рамонту лазнева-аздараўленчага комплексу. Сенатар даў тлумачэнні па тэме з улікам актуальнай інфармацыі, адзначыў, што асабіста наведваў аб’ект і пераканаўся: работы на ім выконваюцца адказна і грунтоўна, для завяршэння іх па першай чарзе будаўніцтва выдзелены грашовыя сродкі з раённага бюджэту. Андрэй Пятровіч запэўніў, што тэма застанецца на яго асабістым кантролі, у наступны візіт на Дзятлаўшчыну ён плануе наведаць будоўлю.

– З людзьмі важна размаўляць, таму асабістыя прыёмы надзвычай патрэбныя, – адзначыў сенатар. – Грамадзянам неабходна тлумачыць магчымасці дзяржавы, мясцовых органаў улады, арганізацый, у прыватнасці, прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Трэба заўжды помніць, што ўсе мы будуем і клапоцімся аб нашым агульным доме, і ад нашага цярпення, узаемаразумення, ад нашых дзеянняў залежыць яго будучыня.   

Другое пытанне паступіла па тэлефоне ад жыхаркі аграгарадка Раклевічы і тычылася добраўпарадкавання вуліцы, на якой яна жыве. Парламентарый запэўніў жанчыну, што зварот будзе дэталёва разгледжаны на месцы і будуць прыняты ўсе меры для аптымальнага для ўсіх вырашэння сітуацыі.  Ён абмеркаваў дадзенае пытанне са старшынёй Дзятлаўскага сельвыканкама Ігарам Хітро.

– Асабістыя прыёмы на месцах дапамагаюць нам, дэпутатам, быць у курсе настрою людзей у рэгіёнах. Практычна ў кожным выпадку, з якім грамадзяне звяртаюцца, органы раённай і мясцовай улады валодаюць сітуацыяй і прымаюць меры. Галоўнае – не дапусціць у гэтай рабоце фармалізму, каб пытанні сапраўды вырашаліся, – дадаў Андрэй Пятровіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации