У суботу ў ААТ “Граніт-Агра” адзначылі “Зажынкі-2025”, а на раніцу аўторка з улікам частых дажджоў тут убраны першыя 50 гектараў кліну азімага ячменю, калі на працягу дня пратрымаецца яснае надвор’е, то камбайны зноў выйдуць у поле і папоўняць гэты вынік.

Загадчыца збожжасклада “Таркачы” Жанна Апанасік зазначае, што на іх аб’екце пачалася адказная пара:

– У нас выкарыстоўваюцца два комплексы: вялікі высокавытворчы збожжаачышчальна-сушыльны КЗСВ-30, які абслугоўваюць аператары Максім Чарняк, Андрэй Варанюк, Анатоль Лакцевіч, Арцём Буча, і крыху меншая М-819 – устаноўка шахтнага тыпу, прызначаная для прасушкі зерневай масы і насення, на якой працуюць Уладзімір Пугач і Мікалай Падвойскі. Цяпер на КЗСВ-30 сушым азімы ячмень, бо ўчора камбайнеры з 22 гектараў намалацілі яго 70 тон.

– На комплекс паступіў ячмень сорту “дзіпло” другой рэпрадукцыі, – уключылася ў размову аграном-насеннявод Ганна Строк. – Ён паказаў сябе някепска: нягледзячы на вясеннія замаразкі, у сярэднім жнём па 32 цэнтнеры з гектара. Усяго ж пад зіму было засеяна 400 гектараў ячменю. З-за складаных умоваў надвор’я некаторыя ўчасткі вясной давялося перасяваць, а ўраджай збіраем з 220 гектараў. Тым не менш у гэтым жніўным сезоне спадзяёмся на важкі намалот збожжавых культур. Яны ў гаспадарцы займаюць 3638 гектараў, або 40 % ад агульнай плошчы ворыва. Паспявае і рапс, таму пасля ячменю мяркуем пераключыцца на яго.

Агранамічная служба, механізатары, работнікі збожжасушыльных комплексаў і кіраўніцтва гаспадарак Дзятлаўшчыны з надзеяй чакаюць сухога надвор’я.

Як зазначаюць спецыялісты-гранітаўцы, калі яно стане, жніво можна будзе скончыць і за дваццаць дзён. Перашкодзяць дажджы – уборачная кампанія расцягнецца ў часе. Гэта нягледзячы на тое, што ў ААТ “Граніт-Агра” збіраюцца праводзіць дэсікацыю – штучна даспельваць збожжавыя культуры на корані хімічнымі прэпаратамі. Падобны агранамічны прыём нават пры высокай вільгаці паветра дазваляе атрымліваць збожжа патрэбнай якасці.

Пакуль жа на збожжаскладзе “Таркачы” сушаць першы намалот і чакаюць новых партый “золата з палёў”. Правераны часам вопытны калектыў сельгасаб’екта выдатна ведае, што кожнае новае жніво – сапраўды гарачая пара (і гэта не пра тэмпературу паветра), бо ад яго вынікаў залежаць далейшыя поспехі гаспадаркі не толькі ў раслінаводстве, але і ў жывёлагадоўлі.

Палова гранітаўскага намалоту, перш чым трапіць у засекі, праходзіць праз працавітыя рукі мясцовых работнікаў. Адметнасць збожжасклада “Таркачы” яшчэ і ў тым, што тут рыхтуецца ўвесь насенны фонд сельгаспрадпрыемства для будучай сяўбы, бо толькі 5 % суперэліты гаспрадарка закупляе, астатняе сее сваім.

Увесь працэс назапашвання фонду пад ураджай наступнага года пільна кантралюе Ганна Строк. Яна вельмі адказна адносіцца да сваёй справы і працуе з дэвізам: “Перш за ўсё – якасць”. Прафесійны стаж жанчыны перасягнуў 38 гадоў, нядаўна яна стала пенсіянеркай, але прадаўжае прыносіць карысць роднай гаспадарцы, у якую прыйшла ў далёкім 1987 годзе. Можна сабе ўявіць, колькі за гэты час Ганнай Уладзіміраўнай падрыхтавана насення, думаю, хапіла б засеяць усю тэрыторыю раёна, і магчыма не раз.

Ірына СТЫРНІК       

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#сельское #уборочная #Дятлово

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации