У Дзятлаўскім раёне пачалося жніво, і на збожжаскладзе “Таркачы” ААТ “Граніт-Агра” кіпіць работа.
Ужо другі сезон на сушыльным абсталяванні працуе аператар Уладзімір Пугач – дасведчаны і захоплены сельскай справай работнік.
Па словах Уладзіміра Уладзіміравіча, яго абавязкі ўключаюць у сябе некалькі асноўных этапаў: “Загружаемся, чысцім збожжа, затым адпраўляем на перапампоўку і потым ужо сушка. Сухое зерне ідзе на склад”. Работнік падкрэслівае, што тэхналогія застаецца стабільнай: кожны год уносіць свае асаблівасці, але працэсы нязменныя.

Пра цяжкасці мужчына гаворыць стрымана, бо працуе ўжо не першы год і ведае, як вырашыць любую праблему. Атмасферу на працоўным месцы Уладзімір Уладзіміравіч называе па-сапраўднаму асаблівай і прызнаецца, што яму падабаецца гэта работа: “Тут не толькі справа, якой я гару, але і мае таварышы”.
З цеплынёй у голасе ён адзначае, што сушылка яго аднагодка, а таму яны лёгка знаходзяць агульную мову і добра разумеюць адзін аднаго.

На пытанне аб дасягненнях Уладзімір Уладзіміравіч з гонарам успамінае мінулы сезон, калі за выдатную працу быў адзначаны прэміяй. Прапаноў па паляпшэннях вытворчага працэсу таксама не мае. “Мяне ўсё задавальняе”, – падкрэслівае аператар.
Ксенія ПІВАВАРЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#сельское #уборочная #Дятлово