Кожны новы год дадае ў скарбонку камунальнай службы раёна аб’екты, абноўленыя і добраўпарадкаваныя для камфорту дзятлаўчан. Год добраўпарадкавання не стаў выключэннем. Аб тым, што ў гэтым напрамку зроблена за першае паўгоддзе, расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– На 2025 год нам быў даведзены план па агульнай плошчы ўводу ў эксплуатацыю кватэр пасля капітальнага рамонту ў памеры 5,5 тысячы квадратных метраў. У гэты аб’ём увайшлі тры аб’екты жыллёвага фонду, адзін з якіх мы ўжо ўвялі ў эксплуатацыю. Гэта дом № 9 па вуліцы Савецкай у гарпасёлку Казлоўшчына плошчай 764 квадратныя метры.

У Казлоўшчыне падрадчыкам работ выступіла ўпраўленне спецыяльных работ ААТ “Будкомплекс”. У доме выкананы  рамонт сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі, уваходных груп, стыкаў панэляў, заменены вокны ў месцах агульнага карыстання, уваходныя дзверы ў падвал. Дах рамантаваць не давялося, ён быў у здавальняючым стане. Прыемным бонусам ад будаўнікоў стаў рамонт аркі на ўездзе ў двор, якая сваім выглядам гарманічна дапоўніла абноўлены дом.

– Акрамя аб’екта ў Казлоўшчыне, на фінальнай стадыі будаўнічыя работы ў шматкватэрным доме № 26 па вуліцы Савецкай у Наваельні. Аднак самым аб’ёмным аб’ектам капітальнага рамонту сёлета з’яўляецца дом № 4А па вуліцы Навагрудскай у райцэнтры агульнай плошчай 4500 квадратных метраў. Работы па ім выкананы прыкладна на 35 %, ужо восенню плануецца здача жылля пасля капрамонту, – дадаў Васіль Васільевіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Год благоустройства

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации