У гімназіі № 1 горада Дзятлава адбыўся фестываль творчасці для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Няхай заўсёды будзе сонца!”, арганізаваны аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама сумесна з раённым цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Гэта яркая падзея ўжо стала добрай традыцыяй, якая аб’ядноўвае таленавітых дзяцей.

Больш за 50 удзельнікаў ад 5 да 16 гадоў з усіх установаў адукацыі раёна паказалі свае нумары ў розных жанрах: вакальных і танцавальных выступленнях, у выразным чытанні вершаў, фотаконкурсе “Свет нашымі вачыма”.  

Галоўная мэта фестывалю – не спаборніцтва, а садзейнічанне ў сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з інваліднасцю, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў грамадстве праз сацыякультурную рэабілітацыю.

Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад старшыні раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” Алены Чайкоўскай.

Завяршыўся фестываль вясёлай дыскатэкай, бо дэвіз свята “Кожнае дзіця павінна ззяць!”

Святлана РАНЦЭВІЧ,
педагог сацыяльны Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации