Беларусы актыўна прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні па выбарах Прэзідэнта.
У першыя два дні паспелі рэалізаваць сваё выбарчае права многія дзятлаўчане, у тым ліку лідары раённых грамадскіх арганізацый.
На ўчастку для галасавання № 8 у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча галасавала старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель:
– У асноўны дзень выбараў буду знаходзіцца на ўчастку ў якасці наглядальніка, таму галасую датэрмінова.
Аддала свой голас за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, мір і спакой у нашай краіне.
Як лідар раённага жаночага аб’яднання галасавала яшчэ за дастойную старасць для нашых пажылых людзей і шчаслівую будучыню для нашых дзяцей.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы