Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і намеснік старшыні Вольга Жэлезоўская правялі інфармацыйную сустрэчу з работнікамі ТАА “Триал Эксперт”.
Гэта сучаснае прадпрыемства размешчана ў гарпасёлку Наваельня, вырабляе, разлівае, фасуе алеі з масленічных культур.
Перапрацоўка сыравіны праводзіцца метадам халоднага прасавання (вытворчасць нерафінаваных алеяў). Таксама прадпрыемства ажыццяўляе рафінацыю, дэзадарацыю алеяў, разліў, фасоўку ў розныя віды тары, грануляванне жмыху для захоўвання.
Вольга Антонаўна пазнаёміла прысутных з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за апошнія некалькі гадоў. Яна адзначыла, што вынікам эфектыўнага кіраўніцтва і плённай працы прадпрыемстваў раёна стала тое, што за дасягненне высокіх паказчыкаў Дзятлаўскі раён быў прызнаны пераможцам спаборніцтва і занесены на рэспубліканскую Дошку гонару. Таксама Дзятлаўшчына ўвайшла ў дзясятку рэгіёнаў Беларусі па ўстойлівым развіцці. Нягледзячы на значную долю сельскагаспадарчага сектара, Дзятлаўскі раён з’яўляецца прамысловым: тут эфектыўна працуюць прадпрыемствы як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці, у ліку якіх – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, ААТ “Лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, ТАА “Ізакам”, ТАА “Триал Эксперт” і іншыя. Па выніках 2024 года тэмп росту вытворчасці прадукцыі прамысловымі прадпрыемствамі раёна склаў 105,8 % да ўзроўню 2023 года, экспарт тавараў – 119,5 %.
Андрэй Садоўскі высока ацаніў работу прыватнага сектара эканомікі Дзятлаўшчыны, падкрэсліў, што дзяржава заўсёды падставіць плячо тым, хто хоча і ўмее працаваць:
– Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў кожным раёне Беларусі рэалізуецца ініцыятыва “Адзін раён – адзін праект”. У нашым яна была рэалізавана на базе ТАА “Ізакам”. Аднак з мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання праграмы імпартазамяшxэння на Дзятлаўшчыне плануецца ажыццявіць яшчэ два інвестыцыйныя праекты – пашырэнне комплексу паслуг санаторыя “Альфа Радон” ТАА “Торвлад” і мадэрнізацыю ТАА “Триал Эксперт”. Вы робіце добрую справу для раёна і ўсёй краіны, таму ўсе зацікаўлены, каб ваша прадпрыемства развівалася і было паспяховым. На Дзятлаўшчыне працуюць магутныя прадпрыемствы з устойлівай базай, якія ствараюць працоўныя месцы як для спецыялістаў, так і для рабочага звяна. Вельмі важна тут не толькі стварыць добрыя ўмовы працы, але і даць людзям дастойны заробак, каб кожны мог забяспечыць дабрабыт сваёй сям’і.
Андрэй Уладзіміравіч адказаў на пытанні новаяльнянцаў, расказаў аб ходзе сацыяльных праектаў, якія рэалізуюцца ў гарпасёлку, у іх ліку – капітальны рамонт Новаяльнянскай бальніцы і рэканструкцыя нежылога будынка пад арэнднае жыллё.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы