Віншуем вас з прафесійным святам!
На супрацоўнікаў аховы ўскладзена выкананне адной з самых важных і неабходных для грамадзян функцый: абарона жыцця і здароўя, забеспячэнне захаванасці іх маёмасці.
Увасабляючы справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, супрацоўнікі аддзела аховы дэманструюць узоры стойкасці, крэпасці духу, мужнасці і самаадданасці, вернасці абавязку і прысязе, праяўляюць смеласць і прафесіяналізм не толькі пры нясенні службы па ахове аб’ектаў розных форм уласнасці, але і затрыманні злачынцаў.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам службы аховы, якія сваім прыкладам натхняюць новае пакаленне на захаванне і працяг лепшых традыцый.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і дабра, далейшых поспехаў у службе на карысць нашага народа і Айчыны!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga