У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах былі арганізаваны выставы дзіцячых малюнкаў “Мы – разам!”, а таксама гутаркі пра сяброўства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей. Свята завяршылася вясёлым флэшмобам і сумесным фотаздымкам на памяць.



Тэматычная забаўка “Мы адзіныя!” адбылася ў Гезгалаўскім дзіцячым садзе. У час святочнага мерапрыемства педагогі раскрылі дзецям паняцце “адзінства”, пазнаёмілі з гісторыяй свята, замацавалі ўяўленні пра дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. У гульні “Падбяры слова” выхаванцы падарылі словы-кампліменты сваёй Радзіме: прыгожая, моцная, мірная, працавітая, зялёная, дружная. Напрыканцы мерапрыемства ўсе дзеці размясцілі каля карты Беларусі чырвоныя маленькія сэрцы – сімвал міру і сяброўства.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод