У Дзень народнага адзінства ў зале Вялікай Айчыннай вайны раённага гісторыка краязнаўчага музея адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння табельнай зброі маладым супрацоўнікам, якія прайшлі першапачатковую падрыхтоўку ва УА “Мінскі каледж МУС”.

Для Івана Орсіка і Ігара Салабудо гэты дзень назаўжды застанецца ў памяці як пачатак паўнавартаснай самастойнай службы, бо гэта зброя – сімвал даверу, які аказвае ім дзяржава і грамадства, увасабленне іх гатоўнасці абараняць закон, спакой і бяспеку грамадзян.



Зброю маладым афіцэрам уручылі начальнік аддзела Дзяніс Грынцэвіч і старшыня ветэранскай арганізацыі, былы начальнік аддзела Дзмітрый Харошка. Яны пажадалі маладым супрацоўнікам поспехаў у службе, якаснага выканання пастаўленых задач, стойкасці духу, вернасці прысязе, годнага выканання службовага абавязку.

– З гонарам і годнасцю прадстаўляйце праваахоўныя органы нашай краіны, верай і праўдай служыце народу Беларусі, абараняйце правы і свабоды яе грамадзян, – выказаў словы наказу Дзяніс Валянцінавіч.

Таццяна САНЮК
Фота Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод