Дапаможам сабраць дзяцей у школу

Важнае Да ведама грамадзян

На Дзятлаўшчыне стартавала дабрачынная кампанія Таварыства Чырвонага Крыжа “Збяром дзяцей у школу”.

Як расказала старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк, далучыцца да акцыі запрашаюць усіх нераўнадушных жыхароў раёна. Праект скіраваны на збор школьных рэчаў для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе – знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, атрымалі інваліднасць, гадуюцца ў малазабяспечаных сем’ях. Сшыткі, ручкі, алоўкі, лінейкі, пеналы, заплечнікі, падручнікі, іншыя патрэбныя для школы рэчы можна перадаваць на адрас арганізацыі: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 (кабінет арганізацыі знаходзіцца на другім паверсе).

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga