Аб увядзенні электронных рахункаў-фактур

Падзеі

З 1 ліпеня 2016 года ўступаюць у сілу палажэнні артыкула 106-1 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якімі будуць рэгламентавацца прававыя асновы абарачэння з 1 ліпеня 2016 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь электронных рахункаў-фактур.

Электронны рахунак-фактура з’яўляецца абавязковым электронным дакументам для ўсіх плацельшчыкаў падатку на дабаўленую вартасць, у якіх узнікае аб’ект падаткаабкладання падаткам на дабаўленую вартасць.

Гэта азначае, што электронны рахунак-фактура павінен быць складзены плацельшчыкам:

пры рэалізацыі аб’ектаў, уключаючы рэалізацыю на экспарт;

пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тавараў;

пры набыцці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аб’ектаў у замежных арганізацый, якія не знаходзяцца на падатковым уліку;

у выпадках, калі плацельшчык не выступае прадаўцом (пакупніком), але павінен перавыставіць або прад’явіць адпаведныя сумы падатку на дабаўленую вартасць.

Вартасныя паказчыкі ў электронным рахунку-фактуры павінны ўказвацца ў нацыянальнай валюце. Пры гэтым указаны дакумент прымяняецца толькі для ажыццяўлення разлікаў па падатку на дабаўленую вартасць паміж прадаўцом і пакупніком і прыняцця да выліку адпаведных сумаў падатку на дабаўленую вартасць і не з’яўляецца першасным уліковым дакументам.

Выстаўленне электроннага рахунка-фактуры ажыццяўляецца не раней за дзень адгрузкі аб’ектаў, які вызначаецца ў адпаведнасці з  палажэннямі артыкула 100 Кодэкса і не пазней за 5-е чысло месяца, наступнага за месяцам дня адгрузкі (менавіта месяцам адгрузкі, а не месяцам, наступным за справаздачным перыядам, бо такім можа з’яўляцца каляндарны квартал).

Для тых плацельшчыкаў, якія працуюць “па аплаце” або якія на момант адгрузкі (перадачы) аб’ектам не могуць вызначыць момант фактычнай рэалізацыі, электронны рахунак-фактура выстаўляецца ў дзень узнікнення моманту фактычнай рэалізацыі.

Пры ажыццяўлення падатковых вылікаў неабходна ўлічваць, што з моманту ўвядзення электронных падатковых рахункаў-фактураў дадзены дакумент будзе асноўным, на падставе якога такія вылікі будуць ажыццяўляцца.

У сувязі з тым, што паказчыкі электроннага рахунка-фактуры будуць запаўняцца ў беларускіх рублях, законапраектам скарэкціраваны нормы артыкула 107 Кодэкса, якія вызначаюць парадак прыняцця да выліку сумаў падаткаў пры набыцці аб’ектаў, кошт якіх выражаны ў замежнай валюце або ў беларускіх рублях эквівалентна суме ў замежнай валюце.

З 1 ліпеня 2016 года выліку будуць належаць сумы падатку на дабаўленую вартасць у беларускіх рублях, указаныя ў электронным рахунку-фактуры, выстаўленым прадаўцом пакупніку. Пакупніку не прыйдзецца рабіць адпаведныя карэкціроўкі, каб вызначыць суму падатку, якая належыць выліку, па такіх аперацыях.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь: www.nalog.gov.by/ru/electronic_invoice_ru

Т. КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *