Заўсёды доўгачаканай і радаснай падзеяй для нашага раёна з’яўляецца прыезд валанцёраў арганізацыі “Сябры Дзятлава” з Люксембурга. Штогод яны аказваюць дапамогу тым, хто мае патрэбу, і супрацоўнічаюць з Цэнтральнай раённай бальніцай, яслі-садам №1 горада Дзятлава, касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і араторыем.
Сёлета валанцёры завіталі ў Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу і падарылі ўстанове кардыярэгістратар.
На працягу сутак на ім рэгіструецца работа сэрца пацыента, а на падставе гэтага доктар можа зрабіць медыцынскае заключэнне і прызначыць дакладнае лячэнне.
Таксама еўрапейскія сябры падарылі Дзятлаўскай ЦРБ біяпсійныя шчыпцы для гастраскапіі. З дапамогай такіх рэчаў можна ўзяць частку тканкі для даследавання.
Акрамя гэтага, госці з Люксембурга купілі крэслы-калыскі для перамяшчэння пацыентаў, якія не могуць самастойна хадзіць. У абавязковым парадку гэтыя крэслы перададзены ў райпаліклініку.
Як і заўсёды, набылі памперсы для пацыентаў, якім гэта неабходна. Усяго такіх рэчаў аказалася каля двух тысяч.
Групу валанцёраў з Люксембурга ў райцэнтры штогод суправаджае нязменны перакладчык Людміла Грыб, настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, якая дапамагае гасцям пераадольваць моўны бар’ер.
Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч і медперсанал вельмі цэняць такую значную падтрымку валанцёраў, а самі члены арганізацыі “Сябры Дзятлава” абяцаюць далей рабіць усё магчымае, каб наведваць наш раён з карысцю. Замежныя валанцёры спадзяюцца, што ў наступным годзе ў іх атрымаецца зрабіць яшчэ больш падарункаў для дзятлаўчан, якія маюць у гэтым патрэбу.
Юлія БАКУНОВІЧ
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…