Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей госці з віншаваннямі і падарункамі наведалі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Да асаблівых дзяцей завіталі прадстаўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда”, валанцёры раённай арганізацыі “Таварыства Чырвонага Крыжа”, актывісты раённай арганізацыі ГА “БСЖ”.
Гасцей віталі дырэктар установы Марына Гуговіч і спецыялісты. Яны падзякавалі за канцылярскія прылады і настольныя гульні, паколькі гэта заўжды запатрабавана ў выхаванцаў. Нягледзячы на тое, што скончыўся навучальны год, у цэнтры стартуе змена летніка “Бухта радасці” для асаблівых дзяцей. Педагогі актыўна рыхтуюцца да яе, каб зрабіць канікулы сваіх выхаванцаў яркімі і цікавымі.
Валанцёры павіншавалі дзяцей з надыходзячым святам, пажадалі ім шчаслівых канікулаў, а для настрою ўручылі рознакаляровыя паветраныя шары і цукеркі.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…
Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…
Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…