Паважаныя супрацоўнікі арганізацый сувязі Дзятлаўшчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння ў гэтай сістэме працуюць спецыялісты, якія развіваюць сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, рэалізуюць найважнейшыя дзяржаўныя і сацыяльныя задачы. Цяпер мы знаходзімся ў авангардзе інавацыйнага развіцця, ваша праца важная як для дзяржавы ў цэлым, так і для кожнай сям’і і чалавека. У дзень прафесійнага свята прыміце словы ўдзячнасці за ваша высокае майстэрства, адданасць агульнай справе, працавітасць і адказнасць. Жадаем вам моцнага здароўя, выдатнага настрою, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga