У жыцці заўжды ёсць месца подзвігу. Гэту мудрасць на мінулым тыдні пацвердзілі дзеянні нашай юнай зямлячкі, дзевяцікласніцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы Вікторыі Куніцкай. Яна выратавала жыццё дзевяцігадовай дзяўчынкі, якая танула на возеры ў пасёлку Казлоўшчына.


Падзякаваць юнай гераіні за выратаванне чалавека на першавераснёўскую лінейку прыехаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Кіраўнік раёна выказаў удзячнасць калектыву ўстановы за навучанне і выхаванне дзяцей. Андрэй Уладзіміравіч упэўнены, што казлоўшчынскія педагогі вучаць іх галоўнаму: не толькі быць паспяховымі, але і годнымі людзьмі. Вялікая заслуга ў гэтым належыць і бацькам вучняў.

Андрэй Садоўскі падзякаваў і маці Вікторыі Куніцкай Анжаліцы Валянцінаўне за сапраўдную патрыётку, якая дзеля іншых здольна рызыкаваць жыццём.

Па рашэнні райвыканкама Вікторыя адзначана медалём “За заслугі перад Дзятлаўшчынай”.

Яшчэ ў прысутнасці землякоў на лінейцы дзяўчынцы ўручаны дыплом, а яе матулі – падзячны ліст.



Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае