Нас верасень сустрэў цяплом і сонцам,
Сказаў так шчыра: “Добры дзень, сябры,
Зноў час прыйшоў у краіну ведаў крочыць,” –
І зорка запалілася ўгары.

Глядзіце, нават днём яна не гасне,
Мігціць і ззяе там, дзе далягляд,
І кліча да пазнання таямніцаў
Разумных, смелых дзятлаўскіх рабят.

Яны прыйшлі ў школу светлым ранкам,
Прыхожыя, у абноўках як адзін,
З букетамі, усмешкамі на тварах,
Глядзіце мамы – там дачка ці сын.

Як хораша на сэрцы, як шчасліва,
Душа спявае, гледзячы на іх.
Ах, верасень, зрадніў усіх ты сёння,
Няма старонніх тут, няма чужых.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации