Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага чалавека думаць, глыбока суперажываць, марыць. Каб друкаванае слова стала для мясцовых дзяцей сапраўдным і надзейным сябрам, супрацоўнікі Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі прыкладаюць шмат намаганняў, ператвараючы кожны візіт у чароўную вандроўку.
Круглы год у бібліятэцы віруе творчае жыццё. Каб задаволіць цікаўнасць самых дапытлівых і патрабавальных “чамучак”, тут дзейнічаюць тэматычныя выставы: “Што? Дзе? Калі? па-кніжнаму” – інтэрактыўная прастора для аматараў таямніц і галаваломак; “Для вас, пазнайкі” – куток з найбагацейшай энцыклапедычнай літаратурай; “Лаві трэнд – чытай брэнд” – сучасная выстава-рэкамендацыя, якая знаёміць падлеткаў з самымі папулярнымі і актуальнымі навінкамі беларускай і сусветнай літаратуры.

Кніжны фонд гэтых выставаў рэгулярна папаўняецца свежымі, яркімі і цікавымі выданнямі, таму кожны юны госць заўсёды можа знайсці тут нешта своеасаблівае і захапляльнае для сябе.
Чытайце разам з намі, і ваша дзяцінства стане сапраўдным кніжным святам. Запрашаем завітаць у нашу бібліятэку па новыя адкрыцці і верных кніжных сяброў.
Наталля СІЎКО,
бібліятэкар Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga