У час правядзення ўборачнай кампаніі ў Дзятлаўскім раёне інспектары МА ДАІ Слонімскага РАУС наведаюць аграпрамысловыя комплексы. Будуць удзяляць асаблівую ўвагу тэхнічнаму стану аўтамабіляў, трактароў, самаходных машын, прычапнога і навяснога абсталявання, а таксама наяўнасці на тэхніцы святлоадлюстроўваючай маркіроўкі і знешніх светлавых прыбораў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Таксама на кантролі – выпуск на лінію вадзіцеляў і механізатараў, праверка іх фізічнага стану, ажыццяўленне належнага медыцынскага кантролю. Дзяржаўтаінспекцыя праверыць наяўнасць алкатэстараў і своечасовасць іх праверкі.

Да ведама службовых асоб, адказных за тэхнічны стан і эксплуатацыю транспартных сродкаў: за допуск да кіравання вадзіцеля, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, або вадзіцеля, які не прайшоў абследаванне, або асобы, якая не мае права кіравання транспартным сродкам, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 8 да 45 базавых велічыняў.

Дзяржаўтаінспекцыя МА ДАІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Гаспадара няма. Хто будзе касіць?
Са святам, эканамісты Дзятлаўшчыны!
Камбайны – на старце жніва-2026

Похожие публикации