Таццяна Ваніслаўчык: “Ствараць, памятаць, сябраваць – вечныя каштоўнасці!”

Важнае Грамадства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня наведаў Мінск-Арэну, дзе праходзіла маштабнае спартыўна-забаўляльнае шоу “Час нашых перамог”, і паназіраў за яркім, маляўнічым паказам разам з тысячамі гледачоў.

Асноўнай ідэяй мерапрыемства стала яднанне, на якой і будавалася канцэпцыя шоу. Гледачам прадставілі 12 тэматычных блокаў – па аналогіі з цыферблатам гадзінніка. Сярод іх былі “Час марыць”, “Час кахаць”, “Час ствараць”, “Час сябраваць” і заключны “Час нашых перамог”. На праграму запрасілі пераважна студэнцкую і рабочую моладзь, аднак і тысячы беларусаў сачылі за гэтым яркім святам праз сродкі масавай інфармацыі.

Сваімі думкамі  падзялілася Таццяна Ваніслаўчык, дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:

– На мой погляд, “Час нашых перамог” – гэта не проста смелы творчы эксперымент (які, дарэчы, удаўся яго арганізатарам на ўсе 100 %), гэта не проста маштабны і ўнікальны праект з, безумоўна, наватарскімі ідэямі і рашэннямі. “Час нашых перамог” – найперш пра яднанне і аб’яднанне, бо ў наступным годзе адзначым 80-годдзе, юбілей з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Час перамог, ён працягваецца. Мы нашчадкі Перамогі, у нас генетычна закладзена быць пераможцамі.

Зразумець гэта, і што яшчэ каштоўней – адчуць, гледачам, а ў асноўным гэта былі маладыя людзі, дапамагала неверагодна прыгожае злучэнне спорту і мастацтва: марыць, шанаваць, любіць, ствараць, памятаць, сябраваць – вечныя каштоўнасці!

Натхніўшыся ідэяй праекта, а арганізацыя гэтага маштабнага шоу – цалкам задумка і даручэнне нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, мы таксама рыхтуемся да святочнай цырымоніі адкрыцця рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашыдзеці” ў Дзятлаўскім раёне. Яе плануем правесці ў фармаце рэкламнай кампаніі, якая ярка і крэатыўна прадэманструе ўсе самыя  важкія дасягненні маладых дзятлаўчан у вучобе, творчасці, спорце, грамадскай дзейнасці. А своеасаблівым “мерчам” нашага праекта з’яўляецца наступная думка: “Час, ён такі хуткаплынны, яго нельга вярнуць, і трэба на поўную выкарыстоўваць тое імгненне, якое ёсць у нас. Цяпер лепшы момант, каб жыць, марыць, любіць, натхняць і ствараць!”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga