Першы навагодні рэйс аўтамагазінаў (+відэа)

Важнае Грамадства

Набліжэнне любімых і дарослымі, і дзецьмі зімовых святаў з кожным днём адчуваецца ўсё мацней.

Так, Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства адным з першых сярод прадпрыемстваў у нашым раёне ўключыўся ў працэс стварэння святочнага настрою.

У навагодні рэйс ужо выйшлі ўпрыгожаныя аўтамагазіны. Пакупнікі, якія прыйшлі набыць тавары, былі прыемна ўражаны і з усмешкамі і прыўзнятым настроем сустракалі вадзіцеляў у каўпаках Дзеда Мароза і Снягурак-прадаўцоў.

Кіраўніцтва філіяла адзначае, што таксама іх прадпрыемства абавязкова прыме ўдзел у конкурсе на лепшае навагодняе афармленне, у шэсці Дзядоў Марозаў і казачных герояў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае