Прыярытэтным кірункам дзейнасці Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання з’яўляецца краязнаўчая работа.
Аднымі з найбольш важных элементаўгісторыка-культурнай спадчыны нашага народа з’яўляюцца легенды і паданні. Гэта не толькі цікавыя гісторыі, але і частка нашай спадчыны, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне і дапамагае даведацца пра жыццё продкаў, іх вераванні, традыцыі і звычаі.
Старажылы Дварца з вуснаў у вусны перадаюць легенду пра Белага вершніка. Звалі яго Янам. Ён быў магутным і непераможным. Калі сюды прыходзілі ворагі, вылятаў з мячом на белым кані ім насустрач і выклікаў на бой самага смелага. Перамога была заўсёды за Янам. Людзі верылі, што ў Дварцы жыў сам Юрый, непераможны Георгій.
З гэтай мясцовасцю звязана і легенда пра самотнага анёла. Расказваюць, што такая гісторыя адбылася пасля Вялікай Айчыннай вайны. Знайшліся два юнакі, якія вырашылі скінуць фігуру анёла з пастамента. Назаўтра хлопцы ўбачылі, што ён зноў стаіць на сваім месцы. Палічылі, што гэта зрабіў хтосьці з мясцовых жыхароў. Зноў скінуўшы анёла, вырашылі падпільнаваць, што будзе далей. Схаваўшыся непадалёку, нічога падазронага не пачулі, навокал была цішыня.Калі развіднела, убачылі, што анёлузвышаецца на пастаменце. Старыялюдзі казалі, што гэта ён сам сябе ратуе. А яшчэ ў народзе мяркуюць, што на Каляды анёл тройчы аблятае вёску, ахоўваючы яе.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскайбібліятэкісямейнага чытання
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga