Сапраўдныя лесаводы – моцныя людзі. Святочны канцэрт да Дня работнікаў лесу (+відэа)

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў урачысты канцэрт з нагоды Дня работнікаў лесу і 50-годдзя Дзятлаўскага лясгаса. Вось ужо палову стагоддзя штодзённай, карпатлівай працай уносяць важкі ўклад у памнажэнне лясных багаццяў роднага краю адданыя сваёй справе работнікі гэтай установы.

Самыя шчырыя віншаванні і пажаданні адрасаваў усім прысутным дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Аляксандр Ківуля: — Сапраўдныя лесаводы – моцныя людзі, і яны спраўляюцца з усімі пастаўленымі задачамі, а галоўная для нас задача – захаваць і памножыць наша багацце – лес. Разам мы многае зможам зрабіць. Вялікі дзякуй за вашу працу, жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.

Павіншаваў з прафесійным святам і юбілеем, падзякаваў работнікам лясной гаспадаркі за штодзённую добрасумленную працу, за дасягнутыя поспехі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Ён пажадаў усім моцнага здароўя, удачы ў добрых справах і пачынаннях, несканчаемага аптымізму.

Дабрабыту, спакою ў сем’ях, усяго самага найлепшага зычыў дзятлаўскім работнікам лесу галоўны ляснічы Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Эдуард Лігер, а старшыня прафсаюзнага камітэта Дзятлаўскага лясгаса Аляксей Урбановіч пажадаў моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця, здароўя. Ад імя ўсіх ветэранаў працы свае найлепшыя пажаданні са святамі даслаў Мікалай Сцяпанчанка.

Лепшыя работнікі атрымалі Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты.

 

Прыемным падарункам для прысутных стаў выдатны канцэрт, у якім прынялі ўдзел ансамбль “Ятранка”, група “Бархат”, Чэслаў Свіб, а таксама артысты дзяржаўнага моладзевага тэатра эстрады Яўген Ермаковіч, Уладзімір Аўчук, Мікіта Ісаеў.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



1 комментарий по теме “Сапраўдныя лесаводы – моцныя людзі. Святочны канцэрт да Дня работнікаў лесу (+відэа)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *