Напярэдадні прафесійнага свята ў калектыве Дзятлаўскага раёна электрычных сетак адбыўся ўрачысты сход, які наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і намеснік галоўнага інжынера філіяла Ваўкавыскіх электрычных сетак Павел Цяслоўскі.
Начальнік Дзятлаўскага РЭС Міхаіл Ступчык павітаў гасцей, падзякаваў калегам за добрасумленную працу, павіншаваў іх з прафесійным святам.
– Ад раённых выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў віншую вас з прафесійным святам. Хачу выказаць шчырыя словы ўдзячнасці работнікам і ветэранам энергетычнай галіны за сумленную працу, прафесіяналізм, вернасць сваёй справе. Жадаю вам безаварыйнай работы, эканамічнай стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя і мірнага неба над галавой, – адзначыў Аляксандр Бараноўскі.
Ён уручыў Ганаровыя граматы і падзячныя лісты ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Да віншаванняў далучыўся Павел Цяслоўскі, які ўручыў галіновыя ўзнагароды рэспубліканскага і абласнога ўзроўню.
За актыўны ўдзел у культурным і спартыўным жыцці арганізацыі энергетыкі атрымалі прафсаюзная граматы і падзякі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga