“Беларуская хатка” расказвае

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Раклевіцкай сельскай бібліятэцы-клубе арганізаваныкраязнаўчы куток “Я гэты край Радзімаю заву”, куток  беларускай хаткі “З бабулінага куфэрка”, дзе карыстальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з прадметамі працы, хатняга побыту бацькоў і дзядоў.

Нашы продкі беражліва захоўвалі сямейныя рэліквіі – ручнікі, вышытыя яшчэ прабабулямі, калаўроты, верацёны і іншае. Абрадавыя старадаўнія песні, прымаўкі, прыпеўкі, жарты, словы-дыялекты, што бытуюць у сем’ях і навакольных вёсках, – увесь гэты матэрыял змешчаны ў альбоме “Мясцовы фальклор”. Вядзецца картатэка народных умельцаў.

У бібліятэцы праводзіцца шмат мерапрыемстваў: калядныя пасядзелкі “Вечар ля самавара”, гадзіна фальклору “Масленіца, масленіца – блінцом паласавішся!”, сустрэча ля самавара “Песні нашай маладосці”.

Патрэбна ведаць, як жылi нашы дзяды,прадзеды, каб не патухла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі-клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga