Галоўны доктар Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Яцкевіч.
– Кіраўніцтвам нашай краіны, раёна робіцца вельмі шмат, каб медыцына была даступнай і якаснай, каб незалежна ад таго, жыве чалавек у горадзе або маленькай вёсцы, ён аднолькава меў магчымасць атрымаць медыцынскую дапамогу. Сёння мы разам урачыста адкрылі модульны ФАП, абсталяваны ўсім неабходным, у нечым нават больш, чым іншыя ФАПы раёна. Адсюль наладжаны доступ да электроннай сістэмы раённай бальніцы, ёсць магчымасць запісацца да любога спецыяліста ў райцэнтры, а значыць, медыцынскае абслугоўванне стане яшчэ больш якасным. Аднак нават самы сучасны будынак і абсталяванне нічога не вартыя без высакакласных, вопытных спецыялістаў, пераважная большасць якіх працуе на ФАПах раёна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ