Навучэнцы 6-7 класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава пабывалі на экскурсіі ў Брэсце. Яна была прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гімназісты наведалі Брэсцкую крэпасць-герой, пазнаёміліся з гісторыяй гераічнай абароны крэпасці ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, прайшлі скрозь знакамітыя Холмскія і Паўночныя вароты, ушанавалі памяць абаронцаў Радзімы хвілінай маўчання. Гэта святое месца для ўсіх, хто народжаны ў Беларусі. Месца, якое стала на многія гады прыкладам стойкасці, адвагі і бязмежнай мужнасці. Брэсцкая крэпасць – гэта тэрыторыя памяці, смутку і вечнага захаплення мужнасцю і сілай духу яе абаронцаў.
Школьнікі наведалі ўнікальны археалагічны музей “Бярэсце”, адкрыты на месцы археалагічных раскопак старажытнага горада. Гэта адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада. Тут на глыбіні чатырох метраў знаходзіцца частка рамеснага квартала – 28 драўляных жылых і гаспадарчых пабудоваў 18 стагоддзя, дзве вулічныя маставыя, частакол, рэшткі глінабітных пячэй. Археалагічная калекцыя Бярэсця налічвае больш за 43 тысячы прадметаў.
Насычанай, пазнавальнай і цікавай аказалася экскурсія па сучасным горадзе Брэсце.
Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 6 класа
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga