Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе чытачам кнігі беларускай пісьменніцы Ліны Багданавай з серыі “У кантакце”.
Яны могуць стаць адкрыццём не толькі для дзяцей, але і іх бацькоў.
“Ці ўсё нам па барабане”: інтэрактыўныя гісторыі, адрасаваны дзецям 7-10 гадоў, бацькам і педагогам.
Чытачу прапануецца не толькі вывучыць і асэнсаваць праблемы, якія з’явіліся ў яго аднагодкаў, але і пастарацца знайсці аптымальнае рашэнне.
“Канец свету адмяняецца!” – апісаныя тут сітуацыі, якія ўскладнілі жыццё падлеткаў, садзейнічаюць уключэнню чытача ў вырашэнне ўзніклых праблем, вызначэнню ўласнай пазіцыі, выбару аптымальнай мадэлі паводзін. Адрасавана дзецям 12-14 гадоў.
“Атас!!! Усе дома!!!” – чытачу прапануецца асэнсаваць праблемы, якія ўзніклі ў сем’ях яго аднагодкаў, і разам з рознымі дарадцамі пастарацца вызначыць магчымыя шляхі іх вырашэння. Адрасавана дзецям 10-13 гадоў.
Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga