14 лістапада на Дзятлаўшчыне стартаваў раённы этап IV Рэспубліканскага прававога турніра “Сіла закона”.
– Да 12 лістапада ўключна прымаліся заяўкі ад навучэнцаў 9-11 класаў школ і гімназій, а цяпер ім трэба прайсці раённы тур праекта, – расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Навучэнцы ўстановаў адукацыі, якія зарэгістраваліся для ўдзелу, вызначаць лепшых сёння, у адзіны дзень 14 лістапада, у кожнай з катэгорый: сярод 9-х, 10-х, 11-х класаў, затым прадаставяць вынікі ў раённы камітэт ГА “БРСМ”, дзе па турнірнай табліцы мы вызначым раённых пераможцаў у гэтых трох катэгорыях. Яны атрымаюць права прадстаўляць свой раён у абласным туры, правядзенне якога запланавана на 21 лістапада ў анлайн-фармаце на пляцоўцы Дзіцячага прававога сайта. Па ўмовах праекта, лепшымі стануць тыя, хто адказаў правільна на большую колькасць пытанняў, а пры роўнай колькасці адказаў будзе ўлічвацца час, затрачаны на праходжанне тэставых заданняў.
Арганізатарамі рэспубліканскага прававога турніру “Сіла закона” з’яўляюцца Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта.
Мэта праекта – прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства, прапаганда прававой культуры, паглыбленне ведаў і ўменняў, якія датычацца правоў і абавязкаў непаўналетніх, актывізацыя грамадскасці да дзейнасці па прававой асвеце, развіццё навыкаў выкарыстання сучасных тэхналогій.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga