Дыплом І ступені за папулярызацыю беларускай літаратуры са знакам якасці

Важнае Культура і адпачынак

22 лістапада ў г.п. Карэлічы ладзіўся V межрэгіянальны фестываль-конкурс “ПРОдвижение КНИГИ. Библиотечные ступени” на лепшую арганізацыю выставачнай работы.

Удзел ў ім прынялі супрацоўнікі бібліятэчнай галіны не толькі Гродзенскай, але Мінскай і Брэсцкай абласцей. Ганаровымі гасцямі фестывалю сталі аўтары, запрошаныя “Выдавецкім домам “Звязда»: Таццяна Яцук, Валянціна Быстрымовіч, Тамара Кавальчук, Святлана Кошур; выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”: Тамара Бунта, Юлія Еўдакімава, Дзмітрый Кашавар; выдавецтвам “Дар-Ніка” Віталій Кулік. Актыўны ўдзел у фестывалі прыняла дзяржаўная ўстанова культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” у намінацыі  “Беларусь – краіна са знакам якасці” (да  Года якасці). Бібліятэка прадставіла пляцоўку з навінкамі якаснай беларускай літаратуры. Якасная — ва ўсім. Аўтары, творы, шрыфт, маляўнічыя ілюстрацыі, узроставае прызначэнне.

Гасцей віталі і шчыра запрашалі ў беларускую хатку Гаспадар з Гаспадыняй. “Прымерыць” самыя  чытаемыя беларускія кнігі, адкрыць для сябе  аўтараў, якіх з поспехам чытаюць  карыстальнікі  бібліятэкі дзятлаўшчыны  можно  было  ў  “Буціку лепшых беларускіх кніг”.  Маленькіх і старэйшых чытачоў  чакалі  “Модныя  навінкі – з кніжнай карзінкі”, дзе шмат ілюстрацый, каб дзіця разумела, што намалявана. А самае галоўнае — вядома ж, высокая якасць тэксту. У карзінцы можна было знайсці своеасаблівыя кнігі: каляндар прыроды ў вершах, чытанкі-маляванкі, кнігі з загадкамі. А каб чытаць з асалодай, гаспадыня прапанавала гасцям салодкія пачастункі.

Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем пераможцаў конкурсу сярод бібліятэк. У намінацыі “Беларусь – краіна са знакам якасці” лепшымі стала дзяржаўная ўстанова культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” і адзначана Дыпломам І ступені.

Марына БОРТКА,
бібліятэкар І катэгорыі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонда

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае



Теги: