Характарызуе свайго памочніка, службовага сабаку Шархана, міліцыянер-кінолаг групы затрымання Радзівон Рэгіневіч.
Малады супрацоўнік служыць у аддзеле нядаўна, зрабіць такі жыццёвы выбар яго натхніў прыклад бацькі, які ў свой час працаваў у аддзеле ўнутраных спраў Слонімскага райвыканкама, а “прымерыць” на сябе складанасці службы маладому чалавеку дапамаглі навучальныя курсы ў Цэнтры падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС у Гаранях.
– Я скончыў Гродзенскі электратэхнічны каледж імя І. Шчаснага па спецыяльнасці “тэхнік-электрык”, – расказаў праваахоўнік. – Пачынаць працоўную дзейнасць пашчасціла менавіта ў Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы. Кожны дзень назіраў, як працуюць калегі-міліцыянеры, хацелася і самому быць сярод іх. Пасля курсаў стаў міліцыянерам групы затрымання, затым мяне накіравалі ў Гродна, дзе прайшоў навучанне яшчэ і на кінолага пры абласным пітомніку. Адказнасці дадалося: цяпер неабходна трэніраваць сабаку і сачыць за яго паводзінамі ў час аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, каб яны былі выніковымі.
Варта адзначыць, што тандэм кінолага і яго гадаванца Шархана ўдаўся. Хаця сабака Радзівону Рэгіневічу дастаўся ўжо дарослы (каля двух гадоў), затое і навучаны стандартным камандам. Каб заваяваць давер чатырохлапага памочніка, Радзівон праводзіў з ім шмат часу, падкормліваў ласункамі, толькі сам гуляў. Цяпер яны ўжо лепшыя сябры: Шархан не зводзіць з Радзівона Ігаравіча кемлівых вачэй і разумее яго нават без слоў. Сам праваахоўнік лічыць, што паспяховасць службовага сабакі напрамую залежыць ад кінолага, паколькі займацца і паўтараць каманды трэба рэгулярна. Таму будні, выхадныя і святы Шархан праводзіць побач з Радзівонам. У любы момант іх могуць экстранна выклікаць на службовае заданне, нават калі дапамога спатрэбіцца раённай
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga