Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за ўцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:
– З’яўляецца парушэннем закона, калі дарослы чалавек уцягвае непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны, купляючы для яго алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, а таксама ўцягвае заведама непаўналетняга ў іх ужыванне або ў немедыцынскае ўжыванне моцнадзеючых або іншых адурманьваючых рэчываў, уцягвае ва ўдзел у вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, іншым масавым мерапрыемстве, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку. Згодна з артыкулам 19.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за гэта прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 30 базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga