На Дзятлаўшчыне актыўна праходзіць кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу.
Да яе далучыліся супрацоўнікі райвыканкама. Яны не хочуць хварэць зімой.
Агляд доктара-тэрапеўта, вымярэнне тэмпературы, сатурацыі, ціску, само ўвядзенне вакцыны і наступны кантроль самаадчування займаюць некалькі хвілін. Працэдура простая і нядоўгая, але важная і неабходная. Гэта разумеюць усе, хто клапоціцца пра здароўе.
Сваім меркаваннем, чаму неабходна вакцынавацца ад грыпу, падзяліліся тыя, хто зрабіў прышчэпку.
Аляксандр Бараноўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
– Вакцынацыя – самы просты і дзейсны спосаб захаваць здароўе. Тым больш зручна, што прыехалі да нас на рабочае месца, не трэба шукаць час, каб наведаць медыцынскую ўстанову. Прышчапляюся кожны год, ужо даўно, і за гэты час цяжкай формы грыпу ў мяне не было, толькі лёгкія недамаганні. Таму ўсіх заклікаю прышчэплівацца, бо людзі яшчэ нічога лепшага не прыдумалі.
Дзмітрый Баравік, намеснік старшыні райвыканкама:
– Вельмі часта на рабоце прыходзіцца кантактаваць з людзьмі з розных арганізацый, таму, каб засцерагчыся ў пік пад’ёму захваральнасці на грып, я прышчапляюся. Раблю гэта кожны год не толькі сам, але і ўся мая сям’я.
Дзмітрый Ёда, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама:
– Я заканчваў факультэт фізічнай культуры і добра ведаю, што такое прышчэпка, імунітэт, упэўнены, што яна дакладна не нашкодзіць. У свой час людзі перамаглі шмат сур’ёзных хваробаў за кошт прышчэпак. Гэта мне надае аптымізму не захварэць, а калі і захварэю, то толькі ў лёгкай форме.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga