Валейбольнае свята для матуляў

Важнае Спорт і турызм

Тыдзень бацькоўскай любові стартаваў таварыскім  турнірам па валейболе, прысвечаным Дню маці, які прайшоў у спартыўнай зале сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

У ім спаборнічалі чатыры каманды: гаспадыні пляцоўкі,  спартсменкі са стажам – каманда “Дзятлаўскі раённы ФСК”, студэнцкая каманда ТАА “Белтэрміз” і моладзевая зборная КСУП “Хвінявічы”. Гульні праходзілі па кругавой сістэме.

Пераможцай турніру стала каманда КСУП “Хвінявічы”, віцэ-чэмпіён – Дзятлаўскі раённы ФСК, трэцяе месца ў ТАА “Белтэрміз”.

Удзельніцы каманд-прызёраў былі ўзнагароджаны медалямі ад арганізатараў турніру – Дзятлаўскага раённага ФСК. Матуляў павіншавалі са святам, пажадалі жыццёвай энергіі, мудрасці, шчасця, любові і дамашняй утульнасці.

Наталля АВЯРЧУК
Фота арганізатараў турніру

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga