Прыкметна пераўвасабляюцца не толькі жылыя дамы, а і ўстановы адукацыі раёна.
Асабліва гэта відаць па будынку сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, які з сярэднестатыстычнага стаў яркім і сучасным.
Надышла чарга другога пускавога комплексу работ, у межах якога праводзіцца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй даху школы. Заказчыкам выступіла дзяржаўнае прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Слонімскага раёна”, падрадчык – ААТ “Зодчий” (горад Слонім). На правядзенне работ выдаткавана 1 мільён 111 тысяч рублёў з раённага бюджэту.
Рамонт праводзіцца паэтапна на розных участках даху: дэмантуецца папярэдняе пакрыццё і ўкладваецца новае. Ужо выканана сцяжка і закладзена пакрыццё над актавай залай, цяпер вядуцца работы на ўчастку над блокам пачатковых класаў. Завяршэнне рамонту плануецца на лістапад гэтага года.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga