Як ветэраны працы з’ездзілі на экскурсію ў Мінск

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У 2020 годзе наша краіна сустрэне 75-годдзе Вялікай Перамогі. Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, не губляючы часу, пачала падрыхтоўку да гэтай заначнай даты.

Нядаўна для ветэранаў працы была арганізавана экскурсія ў горад Мінск, у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыйнай вайны і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Удзел у ёй прынялі ветераны працы, члены клуба “Нам гады не бяда”, артысты хора ветэранаў “Ветэраны ў страі”.

Даведаліся, што Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыйнай вайны сёлета адзначыў 75-годдзе заснавання. Новы будынак музея ў комплексе з абеліскам “Мінск – горад-герой” складае адзіны архітэктурны ансамбль. У музеі дзесяць экспазіцыйных залаў і зала Перамогі пад шкляным купалам. Ад экскурсавода мы пачулі шмат цікавага пра падзеі, якія перажыў беларускі народ у гады ваеннага ліхалецця, а экспанаты дапамаглі глыбей акунуцца ў атмасферу таго часу.

Не менш цікава было наведаць знакаміты крышталь ведаў – Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Будынак захапляе сваёй веліччу. Цяжка ўявіць, што аб’ект, які з’яўляецца адным з галоўных упрыгажэнняў нашай сталіцы, быў пабудаваны ўсяго за тры гады. У музеі Нацыянальнай бібліятэкі сабрана каштоўная калекцыя старажытных кніг, сярод якіх ёсць нават асобнікі, што друкаваў сам Францыск Скарына.

У час паездкі мы папоўнілі свой “багаж ведаў”, атрымалі шмат станоўчых эмоцый, за што вельмі ўдзячыны арганізатарам экскурсіі і асабіста старшыні раённага савета ветэранаў Міхаілу Губару.

 

Ірына ВАРАБЕЙ,
ветэран працы, удзельніца клуба “Нам гады не бяда”  .