Праект “Са знакам якасці”. Фінішаваў рамонт школы

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Да праектаў надзвычайнай важнасці на Дзятлаўшчыне адносіцца рамонт і ўтрыманне ў парадку ўстановаў адукацыі.

Так, у верасні завяршыліся рамонтныя работы на даху Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, якія сталі заключным этапам у мадэрнізацыі будынка.

На рамонт даху з раённага бюджэту было выдзелена 323,6 тысячы рублёў.

Дахавыя работы праводзіліся на плошчы 967 квадратных метраў. Таксама была ўладкавана маланкаахова. Падрадчыкам па выніках тэндара выступіла ТАА “Янистрой” (г. Баранавічы), якое завяршыла праект датэрмінова, цяпер ажыццяўляе яго ўвод у эксплуатацыю.

Нагадаем, што ў 2023 годзе былі завершаны мадэрнізацыя і капітальны рамонт фасада Новаяльнянскай школы на плошчы каля 2000 квадратных метраў коштам больш за 600 тысяч рублёў, выдзеленых з раённага бюджэту. Работы ажыццяўляла ўпраўленне спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс” за сродкі раённага бюджэту.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: