Добры дзень, сябар!
У Казлоўшчынскай сярэдняй школе пачаў працу аздараўленчы восеньскі прышкольны лагер «Здаравячок».
Тут запланаваны мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення да гістарычнага мінулага нашай краіны і знакавых падзей у яе гісторыі, фарміраванне паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў; развіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, усвядомленага стаўлення да свайго здароўя, выкананне правілаў бяспечных паводзін, умацаванне псіхалагічнага здароўя.
Смачныя гісторыі і займальныя прыгоды
Восеньскі лагер «Сузор’е адкрыццяў» Раклевіцкай базавай школы зноў вітае дзяцей. Хлапчукоў і дзяўчынак тут чакаюць займальныя прыгоды, экскурсіі, экалагічныя прагулкі, падарожжы.
У першы дзень змены дзеці адправіліся ў Ліду на экскурсію па памятных месцах, прынялі ўдзел у спартыўна-забаўляльнай гульні «Лазертаг».
Ужо стала добрай традыцыяй арганізацыя сумесных святаў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў паміж школамі.
Выхаванцы лагера прымалі ў гасцях навучэнцаў Жукоўшчынскай базавай школы на вясёлым кулінарным свяце «Смачныя гісторыі». Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, дэманстравалі свае кулінарныя здольнасці. Скончылася свята сяброўскім конкурсам «Ты мне – я табе», дзе яны частавалі адзін аднаго смачнымі стравамі з восеньскай агародніны і садавіны.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga